Іван А. Чарота

Біяграфія Міадрага Сібінавіча у Беларускай Энцыклапедыі

Крыніца: Чарота І.А. Сібінавіч Міадраг // Янка Купала. Энцыклапедычны даведнік. У 3 т. - Мн.: БелЭ, 2018. Т.3. С. 207

Сібінавіч Міадраг /Сибиновић Миодраг, Sibinović Miodrag, 6.09.1937 – сербскі вучоны-славіст, доктар філалогіі (1970), прафесар, ганаровы доктар МДУ імя Ламаносава (1996).

Нарадзіўся ў г. Заечары, дзе скончыў асноўную школу і гімназію, а пасля гэтага аддзяленне ўсходніх і заходніх славянскіх моў і літаратур філалагічнага факультэта Бялградскага універсітэта (1959). У 1970 годзе абараніў доктарскую дысертацыю „Лермантаў у сербскай літаратуры да Другой сусветнай вайны“

У Бялградскім універсітэце працаваў выкладчыкам-асістэнтам, дацэнтам, прафесарам. Чытаў курсы “Уводзіны ў тэорыю перакладу (на матэрыяле руска-сербскіх літаратурных сувязей)“,Уводзіны ў навуку пра літаратуру“, „Рускі фальклор“, „Старажытная руская літаратура“, „Руская літаратура XVIII стагоддзя“, „Руская літаратура XIX стагоддзя“, „Руская паэзія сярэдзіны XIX стагоддзя“,“ Уводзіны ў тэорыю перакладу“. А таксама спецыяльныя курсы: „Руская лірычная паэзія XVIII і XIX стагоддзяў“,“ Руская паэма“, „Паэтыка Сяргея Ясеніна“.

Аўтар больш як 400 навуковых прац, у тым ліку каля 30 кніг, раздзелаў у калектыўных манаграфіях і падручніках (напрыклад, Руска књижевност III/Руская літаратура III . - Бялград, Сараева, 1976–1978).

Праходзіў навуковыя стажыроўкі ў Маскве, Ленінградзе, Празе і Тбілісі.

З'яўляўся навуковым кіраўніком навукова-даследчых праектаў факультэта „Гісторыя і паэтыка сербскага літаратурнага перакладу“, „Міжславянскія літаратурныя і культурныя сувязі“, „Сербская літаратура і культура ў еўрапейскім кантэксце“.

Арганізатар міжнародных сімпозіумаў: „Руска емиграција у српској култури ХХ века/ Руская эміграцыя ў сербскай культуры ХХ стагоддзя „ (1993), Руска емиграција у српској и другим словенским земљама ХХ века / Руская эміграцыя ў Сербіі і іншых славянскіх краінах ХХ стагоддзя (1995) i „Јесењин на крају ХХ века/ Ясенін у канцы ХХ стагоддзя“ (1997). Матэрыялы сімпозіума 1993 года апублікаваны ў двухтомным „Зборніку“, таксама на рускай мове ў сумесным выданні бялградскага Філалагічнага факультэта і Інстытута славяназнаўства РАН у 1996 г. пад назвай „Русская эмиграция в Югославии“.

З 1990 па 1998 гг. прафесар С. з’яўляўся старшынёю Камітэта славістаў СФР Югаславіі, адпаведна – членам Міжнароднага славістычнага камітэта.

Член Саюза пісьменнікаў Сербіі і Саюза літаратурных перакладчыкаў Сербіі. У 1983–1985гг. – прарэктар Бялградскага унніверсітэта па вучэбных справах, у 1984–1989 гг. – старшыня Савета асветы Сербіі (=міністр асветы). Адзін з заснавальнікаў і член рэдакцыі часопіса „ Жывыя мовы /Живи језици“, рэдактар часопіса „Літаратурная гісторыя/ Књижевна историја“, член рэдкалегій перыядычных выданняў: „Перакладчык /Преводилац“, „Філалагічны агляд /Филолошки преглед“, „Зборнік па славістыцы Матыцы Сербскай /Зборник за славистику Матице српске (Нові Сад); Славянскі свет/ Слoв'янськiй свiт (Кіеў), “УКРАС/ УКРАС“ (Кіеў).

Ініцыятар і ўдзельнік многіх міжнародных праектаў, прысвечаных папулярызацыі славянскіх літаратур і культур у сербскай прасторы. Актыўна займаецца перакладам з усходнеславянскіх моў на сербскую. Яго плён – больш за 30 выданняў рускіх, украінскіх і беларускіх пісьменнікаў, сярод якіх збор твораў С.Ясеніна, трохтомнае выданне М.Лермантава, трохтомная анталогія рускай паэзіі з Х да ХХІ стст., анталогія вершаў пра каня у славянскіх народаў, дзвухмоўных кніг „Два стагоддзі Пушкіна/Два века Пушкина, выбранага В. Мандэльштама, М. Забалоцкага, Г. Ахматавай, „Віцязя у тыгравай шкуры /Витез у тигровој кожи“ Ш.Руставелі, украінца Віктара Кордуна і інш.

Пераклаў больш за 4 тысячы твораў рускай, беларускай, украінскай, чэшскай, балгарскай, армянскай і грузінскай паэзіі, у тым ліку, акрамя вышэйназваных аўтараў, М. Гогаля, В. Адоеўскага, М.Ляскова, А.Чэхова, В.Розанава, А.Блока, Б. Пастарнака, Я. Еўтушэнкі, Т. Талстой, В.Носава...

Лаўрэат сербскіх літаратурных прэмій: імя Мілаша Джурыча (1999), імя Ёвана Максімавіча (2006), імя Радавана Кошуціча (2017), Прэмій за справу жыцця – Саюза літаратурных перакладчыкаў (2004), Саюза пісьменнікаў (2013). За пераклад анталогіі беларускай паэзіі адзначаны ў 2001 г. памятным медалём „Тысячагоддзе хрысціянства“, анталогіі ўкраінскай паэзіі ў 2004 г. – прэміяй імя Івана Франко.

Навуковыя і літаратурна-крытычныя працы М.С. перакладаліся ў Расіі, Балгарыі, Беларусі, Украіне, Чэхаславакіі, Швейцарыі.

З канца 1980-х гадоў М.С. удзельнічае ў сербска-беларускіх літаратурных сувязях як перакладчык і даследчык; на працягу 1995 -2010 гг. уваходзіў у склад кіраўніцтва Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Самы значны плён яго – пераклад «Анталогіі беларускай паэзіі /Антологије белоруске поезије (Београд, 1993), другое выданне якой (2012) прысвечана 130-годдзю Я.Купалы і Я.Коласа. М.С., у прыватнасці, пераклаў 10 вершаў Я.Купалы: „А хто там ідзе?/ А ко иде?“, „ Вы кажаце.../Речи ћете превише певам невесело“, „Вясна/ Пролеће“, „Вёска/ Село“, “Даўгажданая/ Дуго чекана“, „Явар і каліна/Јавор и калина“, „Дуб/ Храст“, „ Як у лесе зацвіталі... /Кад се шума цветом ови“, Ты прыйдзі / Дођи ми, „Мая вера/ Моја вера“. С. да асобы Я.К. звяртаўся таксама ў сваіх літаратуразнаўчых працах.

Тв.:

Љермонтов у српској књижевности /Лермантаў у сербскай літаратуры (1971); Оригинал и превод/ Арыгінал і пераклад (1979);

О превођењу/ Пра пераклад (1983);

Поетика и поезија. Велики руски лиричари/ Паэтыка і паэзія. Вялікія рускія лірыкі

(1990);

Нови оригинал/Новы арыгінал (1990);

Техника превођења/ Тэхніка перакладу (1990);

Словенски импулси у српској књижевности/Славянскія імпульсы ў сербскай

літаратуры (1995);

Руски песници од барока до авангарде/Рускія паэты ад барока да авангарда (1995); Између светова. Нови аспекти књижевног дела Десанке Максимовић/ Паміж

светаў. Новыя аспекты літаратурных твораў Дэсанкі Максімавіч (1999);

Пушкинов и српски „Евгеније Оњегин“/Пушкінскі і сербскіт „Яўгеній Анегін“ (1999); Руски књижевни источници/Рускія літаратурныя крыніцы (2000);

Иза хоризонта. Огледи из руске, украјинске, белоруске и грузијске књижевности /За

гарызонтам: Агляды рускай, украінскай, беларускай і грузінскай літаратур (2002);

Нови живот оригинала/ Новае жыццё арыгінала (2007);

Словенска вертикала/Славянская вертыкаль (2008);

Индивидуална конкретизација књижевног текста/ Індывідуальная канкрэтызацыя

літаратурнага тэксту (2012);

Множење светова. Руски писци у српској преводној књижевности/ Множанне

светаў. Рускія пісьменнікі ў сербскай перакладной літаратуры, 2015;

Славистичке теме/Славістычныя тэмы, 2015;

Кроз гриву зене. Рашчитавање песама о коњу у поезији словенских народа / Праз

грыву ідзе. Расчытванне вершаў пра каня ў славянскіх народаў, 2017.

*

Сібінавіч Міадраг. Белая музыка беларускай паэзіі: [Артыкул] / Пер. І.Чарота // Голас Радзімы. 27.05.1993. - С.1, 5,7.

Сібінавіч Міадраг. Канвергентнае ці дывергентнае развіццё культур славянскіх адносна заходнееўрапейскіх: [Артыкул] / Пер. І.Чарота // Культура. 28.12.1994, №52. - С.10.

Сібінавіч М. Нацыянальнае, рэгіянальнае і еўрапейскае як элементы літаратурнага працэсу: На матэрыяле беларускай, сербскай, харвацкай, украінскай і рускай літаратур: [Артыкул] / Пер. І.Чарота // Кантакты і дыялогі. 1996, № 5. -С.15 – 17.

Cибинович Миодраг. Лермонтов через 150 лет после смерти [Эссе] / Пер. Н.Супрунчук// Всемирная литература. 2001. № 7. С. 147-154.

Сібінавіч М. Струны пявучыя душы беларускай /Пер. М.Супрунчук // Полымя. 2013, № 6. С. 169- 175.

Сібінавіч Міадраг. Канвергентнае ці дывергентнае развіццё культур славянскіх адносна заходнееўрапейскіх: [Артыкул] // Гісторыя славянскіх літаратур і праблемы іх параўнальнага вывучэння: тэорыя і практыка / Укладальнік П.І.Навойчык. – Мінск: БДУ, 2015. С. 187- 190.

Літ.

Б.п. . Сибиновић М. // Бојовић З., Мршевић Радовић Д., Самарџија С. Биобиблиографски речник. МСЦ. 1971-2000. – Београд, 2005. С. 334;

Б.п. Сибиновић М. //Мала Енциклопедија Просвета.Књ. 3. - Београд, 1986. С. 355.

Д.И. Сибиноваић М. //Енциклопедија Српског народа.- Београд, 2008. С. 1002.

Беляева Ю. Д. Сибинович М .„Лермонтов в сербской литературе" // Реферативный журнал AH СССР (Москва), 1974, серия 7, № 1. С. 139–141.

Чарота І. [Рэцэнзія на 3 кнігі М.Сібінавіча] // Веснік БДУ. Сер.IV. 1996. №1. С.77.

Чарота І. Сібінавіч Міадраг // Гісторыя славянскіх літаратур і праблемы іх параўнальнага вывучэння: тэорыя і практыка / Укладальнік П.І.Навойчык. – Мінск: БДУ, 2015. С. 186.

На Растку објављено: 2022-03-09
Датум последње измене: 2022-03-09 14:03:29
 

Пројекат Растко / Пројекат Растко Белорусија