Герой
Злосна сказаў: «Уставай, пяхота! Мы не на пляжы, а на вайне». І лёг на змяіныя скруткі дроту. І дзвесце салдацкіх запыленых ботаў Прайшлі па яго спіне. Не ён, а другія ішлі ў атаку, Гранаты кідалі ў бліндажы, Калолі фрыцаў, палілі танкі І сцяг перамогі ўзнімалі ранкам На заваёваным рубяжы. А ён свае косці з іржавых калючак Сваімі рукамі без стогну аддзёр, Зваліўся на травы, і стала балюча І травам, і росам, і ветрам гаючым, Што прыляцелі з валдайскіх азёр.
1943
|
Херој
„Устај, пешадијо!“, злобно је рекао, Ми нисмо на плажи, већ у рату.“ И на жице коже змијске је легао. И двеста чизама војничких, прљавих Прешло је преко пршљенова тих. Није он, други су се у напад дали, Гранате бацали на земунице, Тенкове палили, пробадали Немце И заставу победе јутром подизали На рубу освојене границе. А он је кости са ражаних шиљака Својим рукама подерао без јаука, Паде по трави, и постаде болно Трави и роси, и ветровима лековитим Који дуваше на језерима валдајским.
1943.
|
Толькі голас
Неба жураўлінае, журботнае, Цёмная вільготная зямля. Птушка ты балотная, адлётная! Бачылі вы зблізку жураўля? Можа, добра, што не бачылі намоклага, Смешнага... Цяжкі птушыны быт... Толькі неба ды курлыканне нязмоўклае, Толькі вочы, толькі голас ды блакіт.
1972
|
Само глас
Небо плачљиво, тугаљиво, Земља влажна и суморна. Птицо, ти, летња, мочварна! Да ли сте изблиза видели ждрала? Можда је добро што не видесте мокрог, Смешног... Увек је птици тешко било... Само небо од крештања не ућутује тог, Само очи, само глас и плаветнило.
1972.
|
Крык сойкі
Рыжаватая, чарнапёрая, А на крылах — блакіт для красы... Кожным летам ад тлуму і зморы я Уцякаю ў твае лясы. Ды заўсёды такі насцярожаны Крык твой, сойка. Птушыны гнеў. Можа, мне тут хадзіць няможна? Не крану я ні гнёздаў, ні дрэў. Ты ахоўвай, што ахоўваеш. Хто спакою табе не дае? I яловыя, і альховыя, I дубовыя — ўсе твае. Што ты крыкам мяне сустракаеш? Мы маглі б падружыцца, бадай. Ці то ворагаў многа маеш? Ці то мне пагражае бяда?
|
Крик сојке
Црвенкаста, црнопера, А на крилима – украс плави... Сваког лета од умора и буке ја У твојом се шумама јавим. И увек је опрезан тако Крик твој, сојко. Птичји гнев. Можда, ја не смем тамо, девојко? Ја, гнезда на дрвећу, дирати нећу. Ти чувај то што чуваш. Шта теби мира не да? Од јела до маховина, И храстова – твоја је шума сва. Што ме криком сачекујеш? Ти се са мном дружити нећеш смети. Или се од непријатеља кријеш? Или то мени невоља прети?
|
Край паэтаў
Добра ведаюць усе амаль з маленства, Што паэтаў нараджаюць пад Смаленскам, Ля падножжа Арарата і ў Сібіры, І на землях Руставелі і Сабіра, Над Дняпром, дзе нешта п'юць з пякучым перцам, І на Балтыцы, дзе людзі з мужным сэрцам. Часам іх знаходзяць у Разані, А яшчэ жывуць паэты ў Дагестане... Ёсць яшчэ адзін куточак запаветны, Дзе растуць, нібы грыбы, здаўна паэты. Там зязюлямі завуцца ўсе кукушкі, Гэтым краем з Кішынёва ехаў Пушкін. Там прыгонных шмат паэтаў замарылі, Там Міцкевіч закахаўся у Марылю. І Тарас у Пецярбург ішоў праз слёзы, На яго шляху журыліся бярозы... З той пары там песняроў - нібыта маку, Аж статыстыка дае ў падліках маху. Край чаромхі і чабору, край прасторны, Дзе і крытыкі вядуць сябе прыстойна. Там маланкі аб дубы ламаюць коп'і, Выдаўцы там не бяруць у рот ні кроплі. Смела дзятлы пішуць вершы на бяросце, Не вылазяць з-за стала па тыдню госці, Бо у возеры вугры, А стронга ў рэчцы. Там машыны з канюшынай не у спрэчцы; І з барамі ўсе заводы добра дружаць; І салдат на службе служыць, а не тужыць, Бо красуня перад ім не задаецца... Там зубрыная гарэлка прадаецца, А частуюць там гасцей баравікамі. Самагонку п'юць паціху толькі самі. Там чарнічныя ўсе ночы, Сунічныя ранкі, Там народ найболей любіць вершы Янкі. Там дзяўчаты носяць белыя панчошкі, Сто разоў цалуюць там і яшчэ трошкі. Дзе ж той край залатакосы, край зялёны - Рык ласіны, Звон пчаліны, Мора лёну? Там, дзе Свіцязь, там, дзе Прыпяць і Ясельда, Дзе танцуюць пад цымбалы на вяселлях; Дзе жанчына, сінявокая і ласкавая, Звонка чаравічкамі паляскавала.
1963
|
Земља песника
Добро знају скоро сви из детињства, Да се песници рађају код Смоленска, Крај подножја Арарата и у Сибиру, И на земљи Руставеле и Сабиру, Над Дњепром, где пију нешто са паприкама љутим, И на Балтику, где су људи са срцем храбрим. Понекад се могу наћи у Разану, А још живе песници у Дагестану... Постоји још један кутак заветни Где расту, као печурке, из давнина песници. Тамо се кукавица каже свакој кокошци, Овом земљом је из Кишињева путовао Пушкин. Тамо је богате многи песник уморио, Тамо се Мицкевич у Мариљу заљубио. И Тарас је кроз Петроград ишао кроз сузе, И на његовом путу жалостиле се брезе. Од тада је тамо песника као зрна мака, Док грешку у прорачуну даје статистика. Тло трешње и мајчине душице, пространо, Где се и критичари понашају пристојно. Тамо муње о храстове ломе копља, Издавачи у грло не узимају ни кости, Смело детлићи стихове по брези пишу, Не одлазе од стола по недељу гости, Или у језеру јегуље, И лососи у речици. Тамо кола са детелином нису спора; И са баром свака фабрика друговати мора, И војник службу служи, а не тужи, Али лепота пред њим није дата... Тамо се продаје бизонска вотка, А госте тамо сачекају вргањи, А шпиритус пију тихо они сами. Тамо су од боровница све ноћи, Од јагода ране, Тамо народ највише воли стихове Јанке Купале. Тамо девојке носе беле чарапе, Сто пута љубе тамо и још помало. Где је та земља златокоса, земља зелена – Рисов урлик, Зујање пчела, Мора лана? Тамо где Свитјаз, тамо где Припјат и Јасељда, Играју под цимбалом на свабдама. Где жена, плавоока и срдачна, Звонко лупка папучама.
1963.
|
Родная мова
Кажуць, мова мая аджывае Век свой ціхі: ёй знікнуць пара. Для мяне ж яна вечна жывая, Як раса, як сляза, як зара. Гэта ластавак шчабятанне, Звон світальны палескіх крыніц, Сінь чабору і барвы зарніц, І буслінае клекатанне. Калі ж хто загадае: «Не трэба!» - Адрачэцца ад мовы народ, - Папрашу я і сонца, і неба: Мне не трэба ні славы, ні хлеба, Асудзіце на безліч нягод. Толькі месяцаў назвы пакіньце, Назвы родныя роднай зямлі, Пра якія з маленства ў блакіце Бор шуміць і пяюць жураўлі: Студзень - з казкамі снежных аблокаў, Люты - шчодры на сіні мароз, Сакавік - з сакатаннем і сокам Непаўторных вясновых бяроз, Красавік - час маланак і ліўняў, Травень - з першым каханнем, сяўбой, Чэрвень - з ягаднаю зарой, Ліпень - з мёдам, З пшаніцаю - жнівень, Спелы яблычны верасень, Светлы кастрычнік У празрыстасці чыстай, крынічнай, Лістапад - залаты лістапад, Снежань - першы густы снегапад... Ці плачу я, ці пяю?.. Восень. На вуліцы цёмна... Пакіньце мне мову маю, Пакіньце жыццё мне!
1964
|
Матерњи језик
Кажу, мој језик проживљава Век свој тихи: он нестати мора. За мене његова реч је вечито жива, Као роса, као суза, као зора. То ластавичје цвркутање, Звона у освитак шумских извора, Плаветнило мајчине душице и муња, И родино громко клепетање. Ако неко нареди: „Не треба!“ – Нека се одрекне језика народ, - Замолићу ја и сунца и неба: Мени не треба ни славе, ни хлеба, Осудите ме на недаће безбројне. Само називе месеци оставите, Рођене називе земље рођене, О којима из детињства у плаветнила Бор шуми и пева песма ждрала: Студењ – са бајкама облака снежних, Љути – великодушан на мразу плавом, Сакавик – са треперењем и соком Непоновљивих бреза пролећних, Красавик – време муња и пљускова, Травењ – са првом љубављу и сетвом, Червењ – са зором јагодичастом, Липењ – са медом, Са пшеницом – жњивењ, Сазрели јабучни верасењ, Светли кастричник У прозрачности чистој, изворској, Листопад – златно лишће пада на брег, Снежањ – први пут густо пада снег... Да ли плачем ја, или певам?.. Јесен. На улици је тамно... Ако ми оставите језик мој, Оставили сте ми живот мој!
1964.
|
Коні
Дзівіліся мы, і дзівіліся фрыцы: Такое у сне толькі можа прысніцца На сене духмяным. З-пад лесу на поўдзень, нібы у пагоні, Імчаліся коні, без коннікаў коні, Па лузе вячэрнім. Ці травы прынадна сінелі ў балоце, Ці вострыя кулі пасеклі аброці, Што коні пабеглі? Наперадзе белы. Здавалася, нібы Ён цалкам са снегу. За ім вараны бег, А трэці - буланы. Імчаліся коні па травах, па кветках, Паслаліся дымам іх грывы на ветры. І стрэлы замоўклі. Гулі капытамі, як бубнамі, глуха. Дванаццаць падкоў замігцелі над лугам Кавалкамі сонца. Ды выраслі раптам, як чорныя дрэвы, Смяротныя выбухі справа і злева - Нямецкія жарты! І коні пабеглі у пене і мыле На міннае поле, к уласнай магіле. Мы сціснулі зброю. Няма варанога, і белы канае, Іх грывы густыя пясок засыпае І попел гарачы. Не, гэта не сон, не вячэрняя казка: Мы біць пачалі з аўтаматаў па касках. І ноч наступіла. А трэці буланы, з крываваю ранай, Ўсё бегаў між куляў і сініх туманаў З трывожным іржаннем.
1943
|
Коњи
Чудили се ми, и чудили се Немци: Тако се сањати може само у сну На мирисном сену. Код шуме на југу, као у потрази немој, Трчали су коњи, без јахача коњи, По ливади вечерњој. Или се траве слатко плавиле у мочвари, Или су узде оштри меци пресекли Па су коњи побегли? Напред иде бели. Чини се, као Да је сав од снега. За њим трчи врани, А трећи је смеђи. По травама, по цвећу коњи су трчали, Димиле су им се гриве на ветру. И пуцњи су заћутали. Глуви удари копитима, као бубњевима. Дванаест коња је прострујало над ливадом, Сунчевим комадићима. Тада су, одједном, као црно дрвеће, израсле Смртоносне експлозије десно и лево – Немачке шале! И коњи су у пену и маглу побегли На минско поље, ка сопственом гробу. Ми смо оружје стегли. Нема вранца, умире и бели, Песак им засипа густе гриве, И пепео врели. Не, није сан, није прича за лаку ноћ: Ми смо тукли из аутомата по шлемовима. И наступила је ноћ. А трећи смеђи, са крвавом раном, Између метака је бежао, по маглама плавим, Са рзањем болним.
1943.
|